Падапечныя Сяргея Пушкова 30 снежня ў Гродне апынуліся мацней за жлобінскі «Металург» — 3:0. Апошні матч 2019 года «Нёман» праводзіў у эксклюзіўнай каляднай форме, якая затым была прададзеная на дабрачынным аўкцыёне сярод заўзятараў.

«Нёман» — «Металург» — 3:0 (0:0, 3:0, 0:0)

1:0 — 21:40 Рэмезаў (Ляўша, Кіслы)
2:0 — 25:27 Сцяпанаў
3:0 — 39:12 Туркін (Грышанаў)

У перапынку матчу на лёдзе «Нёман» разыграў калядныя джэрсі. Джэрсі Ігара Варывончыка набылі заўзятары за 200 рублёў, а Аляксандра Маляўкі за 350. Усе атрыманыя грошы пойдуць на дабрачыннасць. Таксама ў бліжэйшы час будуць разыграны і іншыя калядныя джэрсі гульцоў «Нёмана».