Пракуратура Гродна праверыла працу дзяржаўных арганізацый па папярэджанні траўмавання гараджан зімой. Аказалася, яны былі не гатовыя да рэзкіх пагодных змен.

Напярэдадні аднаго з снежаньскіх дзён метэаролагі аб’явілі папярэджанне аб аранжавым узроўні небяспекі і лёдзе на дарогах. Раніцай ходнікі пакрыліся лёдам, пешаходы падалі і траўмаваліся. На працягу сутак па медыцынскую дапамогу звярнуліся 11 грамадзян. Сярод іх — людзі, якія ішлі на працу, пенсіянеры, навучэнцы, бацькі, якія адводзілі дзяцей у садкі.

У ходзе пракурорскай праверкі высветлілася, што работнікі ЖКГ безадказна паставіліся да выканання сваіх абавязкаў і не апрацавалі ходнікі процігалалёднымі сродкамі. Для апрацоўкі тратуараў накіравалі толькі палову неабходнай колькасці адмысловай тэхнікі.

Адміністрацыі раёнаў Гродна не кантралявалі ўборку тэрыторыі ў восеньска-зімовы перыяд і не ўлічвалі прагнозы метэаслужбы пра змены ўмоў надвор’я і аранжавым узроўні небяспекі.

Па выніках праверкі пракурор Гродна вынес прадстаўленне старшыні Гродзенскага гарвыканкама.