У канцы 2019 года на вуліцы Карбышава, 24 быў усталяваны першы ў Гродне кантэйнер Чырвонага Крыжа для збору чыстага адзення і абутку. Рэчы арганізацыя перадае тым, хто жыве ў нястачы.

Дабрачынную ініцыятыву рэалізавалі дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемства «Гроднагандальмаш».

“Кантэйнер усталявалі каля месяца таму. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа адкрываюць яго паводле запаўняльнасці. Змесціва размяркоўваем сярод людзей у патрэбе”, – распавялі Hrodna.life у Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Кантэйнер ужо двойчы запаўняўся. Усталёўваць дадатковыя кантэйнеры ў Гродне пакуль не плануецца.

Сдать старую одежду в Гродно контейнер Красного Креста

Такія ж кантэйнеры для чыстага адзення і абутку ўжо ўсталяваны ў Мінску і Гомелі.

Абутак у іх трэба класці ва ўпакоўцы, напрыклад у пакеце.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.