Хакейны “Нёман” 3 студзеня запусціў аўкцыён эксклюзіўных джэрсі. Першай на таргі выстаўлена майка Аляксея Бадуна.

Усе выручаныя сродкі з продажу джэрсі будуць накіраваныя на дабрачыннасць. Пачатковы кошт лота: 30 рублёў. Мінімальны крок: 2 рублі. Працягласць аўкцыёну: 24 гадзіны.

Аўкцыён праходзіць у афіцыйнай групе “Нёмана” ў Вконтакте.

Да гэтага калядныя джэрсі прадалі на матчы “Нёман” – “Металург” 30 снежня. Балельшчыкі купілі джэрсі Ігара Варывончыка за 200 рублёў, а Аляксандра Маляўкі – за 350.