Увечары 25 снежня мужчына скраў экшн-камеру коштам 999,99 рублёў з крамы «5 элемент» у ГЦ «Карона» на праспекце Купалы ў Гродне.

Асобу мужчыны высвятляе Следчы камітэт. Следчыя мяркуюць, што ён выкарыстаў накладную бараду і акуляры, каб змяніць сваю знешнасць. Мужчына быў у гандлёвым цэнтры нядоўга — з 18.07 да 18.17.

Калі вам вядомы гэты мужчына, СК просіць паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне 8−0152−72−40−40 (кругласутачна) альбо па тэлефоне 102.