У Гродне на пажары ў пяціпавярхоўцы на вул. Пушкіна загінуў гаспадар кватэры. Работнікі МНС выратавалі яшчэ траіх чалавек.
Увечары 26 снежня, а 21:37 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома па вул. Пушкіна. Прыехаўшы, на падлозе выратавальнікі знайшлі гаспадара, пенсіянера. Яго адправілі ў бальніцу, ноччу ён памёр.
З дапамогай масак ратаўнікі вывелі яшчэ 3 чалавекі, эвакуявалі 5, яны не пацярпелі. Пажар знішчыў маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь у кватэры.
Як паведамляе прэс-служба МНС, той жа ноччу, 27 снежня, ад апёкаў ў бальніцы памерла жанчына, інвалід па агульным захворванні. Траўмы яна атрымала 24 снежня на пажары ў кватэры ў г. п. Жалудок Шчучынскага раёна.
Прычыны пажараў высветляюць.