Выстава «Гданьскія фантазіі» Валерыя Стратовіча адкрылася 26 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Мастак натхніўся летнім пленэрам у Гданьску і перанёс уражанні ад яго на халсты. «Як адлюстраваць гэты горад? Там шыкоўныя бары, ля атэля AC-DC валіла на ўсю моц ад цямна да цямна … Проста пейзажамі? Не цікава. Вырашыў праз людзей, котак і сабак, якія весяляцца і спяваюць. У мяне і дома жывуць коткі і сабакі, яны ў нас частка сям'і, ніякага іх адрознення ад людзей я не адчуваю».
Мульцікультурны і вельмі розны Гданьск на палотнах мастака атрымаўся троші хуліганскім і вельмі дабрадушным. У яго Гданьску пануе вяселле і ўнутраная свабода. «Кракаў ці Прага зусім не такія. Я проста закахаўся ў гэты горад і думаю, што гэта не апошняя выстава, прысвечаная яму. Гэты праект спачатку пабачаць у Гродне, а потым планую паказаць яго ў таксама ў Гданьску.»
Стыль выставы мастак вызначае як крытычны рэалізм. «Чысты рэалізм мяне ўвогуле не цікавіць. Экспрэсія колераў, экспрэсія персанажаў - гэта мой характар».
Выстава дакладна здольна падняць настрой і дадаць наведвальнікам весялосці ў пераднавагодні час. Навакольную шэрасць бясснежнага снежня Стратовіч таксама пераасэнсоўвае крытычна: «Калі б я да сёняшніх пейзажаў дадаў бы сваіх шэрых нотаў, вы б тут проста пападалі. То навошта?»
Мастак Андрэй Філіповіч, што таксама ўдзельнічаў у Гданьскім пленэры, кажа, што Стратовічу ўдалося паказаць вельмі даставерную атмасферу горада. «Мяркую, што гэта свабода Гданьска, вольнага гандлёвага горада, — прыклад для Гродна. Там людзі дазваляюць сабе быць свабоднымі і разняволенымі. Думаю, гэта свабода яшчэ доўга будзе для нас прадметам белай зайздрасці. Класна, што ўдалося прывезці яе адчуванне ў Гродна хаця б на халстах».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…