Адразу 24 мастацкіх працы ў стылі супрэматызму папоўнілі прыватную калекцыю Амрана Матара. Напярэдадні калядаў, 24 снежня, ён набыў палотны, што стварылі дзеці з інваліднасцю для выставы «Супрэматызм. Мастацтва. Права на працу». Ён зладзіў пакупку ў гонар уласнай дачкі, якая нарадзілася 24 чысла.
«Я бацька. У мяне ёсць дачка Дуня. Гэта слова азначае „сусвет“. Я кожны дзень адчуваю ўдзячнасць да сусвету, што яна ў мяне ёсць. Лічу, нам вельмі пашанцавала, што яна здаровая. Не ўсе дзеці маюць такую перавагу. Бацькоўства і мацярынства, на маю думку, - гэта адказнасць не толькі за ўласных дзяцей. Але мы можам скіраваць любоў і падтрымку не толькі сваім дзецям. Мы можам дапамагчы тым, каму зараз гэта найбольш патрэбна».
Амран распавёў супрацоўнікам дзіцячага хоспіса, што пабачыў анонс выставы на Hrodna.life і зацікавіўся мерапрыемствам. Далей, на думку кіраўнічкі хоспіса, спрацаваў агульны прафесійны падыход супрацоўнікаў выставачнай залі і яе кіраўнічкі Ірыны Сільвановіч, а таксама «прафесіянала з вялікім сэрцам», дызайнеркі Ірыны Варкулевіч.
«Паасобку гэта не працуе. Дзякуючы агульным намаганням знайшоўся чулы незнаёмец, каторы набыў адразу ўсе працы. Аб’яднаўшы намаганні мы можам больш. Так і з’яўляюцца праекты, якіх раней ніхто не рабіў, і якія робяцца лепшымі прыкладамі ў краіне».
Амран Матар родам з Аўстраліі, дзе і зараз жывуць яго бацькі, два браты і дзве сястры. Частку працаў ён мяркуе падарыць блізкім, частку пакінуць ва ўласнай калекцыі.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…