Мядзведзеў: дадатковай дапамогі Беларусі не будзе без агульнай валюты і наднацыянальных органаў

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая дадатковая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы. Паводле яго слоў, не ўзгоднена дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра, перадае tass.ru.

«Работа праведзена, [дарожныя] карты ўзгодненыя і ў прынцыпе, калі сур’ёзна глядзець на інтэграцыю, мы можам перайсці да яе фарсіраванага прасоўвання, а менавіта выканаць тое, што ў гэтых картах значыцца — з першай па трыццатую, прыняць уніфікаванае заканадаўства, каб гэта былі сапраўдныя законы «, — сказаў журналістам старшыня ўрада РФ. Паводле яго слоў, не ўзгоднена дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзіную валюту і адзіны эмісійны цэнтр. «Цяпер дарога [для развіцця інтэграцыі] адкрыта, дакументы ўзгоднены», — сказаў Мядзведзеў.

«Усе формы дадатковай падтрымкі [Беларусі], акрамя таго, што ў нас і так прасунутыя адносіны, практычна за 8 млрд Беларусь мае расійскіх крэдытаў, — дадатковыя формы крэдытавання магчымыя толькі ў выпадку, калі дарожныя карты будуць выкананы і ўвасобяцца ў законы», — падкрэсліў кіраўнік кабінета міністраў РФ. На яго думку, у гэтым выпадку можна будзе гаварыць аб кампенсацыі падатковага манеўру для Беларусі і ў іншых пытаньнях.

Прэм’ер-міністр РФ сказаў, што да Новага года не плануе адпраўляцца ў Мінск. Паводле яго ацэнкі, пры падрыхтоўцы дарожных інтэграцыйных карт праведзена вялікая праца, за што ён падзякаваў членам урада. Кіраўнік Кабміна падкрэсліў, што для інтэграцыі зараз ёсць «добры план», які трэба ўвасобіць у законы, і тады гэта стане ўжо незваротна «. Мядзведзеў дадаў, што пры развіцці інтэграцыі многае залежыць ад рашэнняў Мінска.

Лукашэнка: «Канцэптуальна дамовіліся». Якімі будуць цэны на нафту для Беларусі
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025