Арганізатара акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй будуць судзіць 23 снежня

Суд над Мікалаем Салянікам пройдзе ў панядзелак, 23 снежня ў 14:00 у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Пра гэта ў сацсетках паведаміў сам актывіст. Салянік размясціў у сябе на старонцы запрашэнне на акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй, якая прайшла 15 снежня.

20 снежня ўжо асудзілі чатырох удзельнікаў акцыі. Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў - 25 (637, 5 рублёў), Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман — па 10 (255 рублёў). Актывісты не атрымлівалі позваў аб тым, каб з’явіцца ў РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам. Арцымана і Саранчукова затрымалі, калі яны вялі дзяцей у дзіцячы сад.


Штрафы от 10 до 30 базовых. Гродненских активистов судили за акцию против интеграции с Россией


Салянік не выходзіў з кватэры, таму да яго дахаты зайшоў маёр Дзмітрый Макавецкі. Актывіст даў распіску аб тым, што 23 снежня ён прыбудзе ў Кастрычніцкі РАУС.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025