Начны клуб «Галактыка» «замініравалі» паміж 00.00 і 00.30 21 снежня. Людзей эвакуіравалі.

Выратавальнікі працавалі вельмі аператыўна — людзі не паспелі нават забраць свае курткі. На размешчаным у адным з тэлеграм-каналаў відэа бачна, што натоўп людзей стаіць на вуліцы. Міліцыя просіць не здымаць. Стаяць машыны хуткай дапамогі, міліцыі, пажарнікаў. Каля 00.30 наведвальнікаў зноў запусцілі ў клуб. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

У сувязі з «мінаваннем» перакрылі рух транспарту. Таксісты ноччу скардзіліся на перакрыты рух і раілі калегам шукаць аб’язныя маршруты.

Падобны выпадак быў тыдзень таму. Тады жанчыну не пусцілі ў клуб і яна «замініравала» «Базу».