Суд над Мікалаем Салянікам пройдзе ў панядзелак, 23 снежня ў 14:00 у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Пра гэта ў сацсетках паведаміў сам актывіст. Салянік размясціў у сябе на старонцы запрашэнне на акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй, якая прайшла 15 снежня.
20 снежня ўжо асудзілі чатырох удзельнікаў акцыі. Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў - 25 (637, 5 рублёў), Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман — па 10 (255 рублёў). Актывісты не атрымлівалі позваў аб тым, каб з’явіцца ў РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам. Арцымана і Саранчукова затрымалі, калі яны вялі дзяцей у дзіцячы сад.
Штрафы от 10 до 30 базовых. Гродненских активистов судили за акцию против интеграции с Россией
Салянік не выходзіў з кватэры, таму да яго дахаты зайшоў маёр Дзмітрый Макавецкі. Актывіст даў распіску аб тым, што 23 снежня ён прыбудзе ў Кастрычніцкі РАУС.