Судзяць Ежы Грыгенчу
Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў - 25 (637, 5 рублёў), Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман — па 10 (255 рублёў). Іх судзілі за акцыю супраць з інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая прайшла 15 снежня на Старым мосце. Тады актывісты сталі ў жывы ланцуг, прынеслі плакаты, у тым ліку з цытатамі Лукашэнкі аб саюзе, і бел-чырвона-белыя сцягі, а яшчэ адправілі караблік з рэзалюцыяй ў Расію. Дазвол у гарвыканкама на акцыю не запытвалі.
Грыгенчу і Арцымана судзілі па ч.1 арт.23.34 КаАП — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Саранчукова і Верамеенку — па ч.3 арт.23.34 КаАП — тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года. Дарэчы, Арцыман і Саранчукоў - экс-кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Саранчукова судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна, астатніх — у судзе Ленінскага раёна. У Ленінскім судзе актывістаў падзялілі. Суддзямі былі Бубенчык, Козел і Гурын.
Разгляд судовых спраў прайшоў хутка: ад 10 да 20 хвілін. Ва ўсіх былі сведкі з міліцыянтаў у цывільным, якія вялі відэаздымку на акцыі. Суддзя Бубенчык сказаў, што Верамеенка, удзельнічаючы ў акцыі, «публічна выказваў стаўленне да грамадска-палітычнага жыцця». Ежы Грыгенча сцвярджае, што адзін з яго сведак — Хвалько — хлусіць: той кажа, што ў Ежы быў плакат, калі ён трымаў толькі сцяг.
Актывісты не атрымлівалі позваў у РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам. Арцымана і Саранчукова затрымалі, калі яны вялі дзяцей у дзіцячы садок. Верамеенку — калі ён з жонкай ехаў на працу. Калі трох актывістаў затрымалі, Грыгенчы патэлефанавалі і папрасілі спусціцца. Пасля затрымання працэс праходзіў у рамках дзеючага заканадаўства, кажуць актывісты.
Гродзенцы кажуць, што для іх гэта не стала нечаканасцю. Яны звязваюць затрыманні ў тым ліку з сённяшняй акцыяй пратэсту ў Мінску, на якую яны нібыта маглі паехаць.
Мікалай Салянік, які апублікаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку запрашэнне на акцыю, пакуль знаходзіцца дома. Ён кажа, што ў яго пад домам таксама дзяжурыць міліцыя, але ён пакуль не плануе выходзіць.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…