Навіны

Справа аб двайным забойстве ў Стаўбцах. Вярхоўны суд разгледзеў скаргу абвінавачанага

Вярхоўны суд ранейшае рашэнне пакінуў без зменаў. Перагляду дамагліся бацькі абвінавачанага ў забойствах падлетка Вадзіма М., паведамляе s**boda.org.

Разгляд скаргі на прысуд Вадзіму М. адбыўся ў пятніцу 20 снежня. Як і асноўны працэс, ён адбываўся ў закрытым рэжыме. Журналістам дазволілі прысутнічаць толькі на абвяшчэнні выніку. Акрамя бацькоў Вадзіма М., на разгляд прыехалі таксама родныя загінулай настаўніцы — сястра Алена і сын. Самога Вадзіма ў залі не было.

Вярхоўны суд вырашыў пакінуць вынесены Мінскім абласным судом прысуд без зменаў.

Прысуд Вадзіму М. (13 гадоў калоніі і 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сям'і забітай настаўніцы) Мінскі абласны суд вынес 11 верасня 2019 году (забойства адбылося 11 лютага 2019-га).


Сын загінулай настаўніцы пасля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»


Разгляд справы пачаўся 19 жніўня, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць Вадзіма М. зняволеннем на 13 гадоў. Вядома таксама, што абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. У выніку суд даў Вадзіму М. пакаранне ў выглядзе 13 гадоў калоніі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сямʼі забітай настаўніцы.

Вадзіма М. абвінавачвалі ў злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў);
    ч.1 арт.14 (спроба злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў).
Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025