Сын загінулай настаўніцы пасля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»

13 гадоў калоніі і 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сям’і забітай настаўніцы прысудзіў Мінскі абласны суд 11-класніку Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўбцоўскай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 году. Дзяржаўны абвінаваўца пасля паседжаньня выйшаў да журналістаў, але на большасць пытанняў адказаць не змог, бо працэс быў закрыты.

Суддзя зачытаў толькі рэзалютыўную частку прысуду, гэта заняло каля трох хвілін, піша svaboda.org. Потым родныя ахвяр і абвінавачанага хутка сышлі з залі. Даць невялікі каментар пагадзіўся толькі сын загінулай настаўніцы.

Сын загінулай настаўніцы пасля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»
На судзе пасля абвяшчэння прысуду

«Гэта максімальны тэрмін, але людзей усё адно не вярнуць, – сказаў пасля прысуду сын загінулай настаўніцы Марыны Пархімовіч. – Ён забіў чалавека, які даваў іншым веды. Такім, як Аляксандар Раманаў. Раманаў мог праславіць не толькі Стоўбцы, але і краіну ў цэлым. Грамадства згубіла такіх людзей, а атрымала аднаго такога. Чалавек проста беспрычынна забіў людзей, як аказалася. Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта? Ці раскаяўся ён? На словах можна раскаяцца. Вы бачылі яго вочы?»

Сын загінулай настаўніцы пасля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»

Пракурор Ягор Сітнік, які прысутнічаў на працэсе ў якасці дзяржаўнага абвінаваўцы, таксама пагадзіўся пагаварыць з журналістамі. Ён паведаміў, што злачынства было здзейсненае «з хуліганскіх памкненняў», а 13 гадоў калоніі – максімальна магчымае пакаранне ў дадзеным выпадку. На пытанні, якія тычыліся разгляду справы і стану здароўя абвінавачанага, пракурор адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на закрытасць працэсу.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: