У лістападзе сярэдні заробак на прадпрыемствах у Польшчы склаў без уліку падаткаў 5229 злотых (каля 1245 еўра, на сёння гэта 2 919 рублёў), што на 5,3% больш, чым у лістападзе мінулага года. Гэта лічба без уліку падаткаў. Насамрэч сума меншая — каля 800 еўра. Пра гэта <піша n*.by са спасылкай на radiopolska.pl.
Апублікаваныя звесткі тычацца кампаній, у якіх працаўладкаваны больш за 9 чалавек.
Усяго ў Польшчы ў такіх кампаніях у лістападзе працавалі каля 6,4 млн чалавек, што на 2,6% больш, чым у лістападзе 2018 года.
У Беларусі сярэдні заробак «бруднымі» за кастрычнік склаў 1 123,4 рубля (на сёння гэта 479 еўра).