Новыя дамы на вуліцы Лідскай абсталявалі ўбудаваным відэаназіраннем і відэадамафонамі.
Знайсці пад’езд без дамафона ў Гродне — задача невыканальная, піша grodnoplustv.by. Новыя дамы на Лідскай здавалі адразу з убудаванымі відэадамафонамі. Таксама кожны пад’езд абсталяваны і відэаназіраннем.
— Што тычыцца відэадамафонаў, то жылыя дамы па вуліцы Лідскай былі «першай ластаўкай» ў гэтым плане, — распавёў Андрэй Шугай, начальнік аддзела сістэм сувязі і аўтаматыкі прадпрыемства «Гроднажылбуд». — Што тычыцца сістэмы відэаназірання, то дадзеная сістэма ўжываецца на ўсіх жылых дамах нашага горада. Пасля здачы дома ў большасці выпадкаў жыхары абсталююць дадзенай сістэмай дом за свае сродкі. Таму было прынята рашэнне абсталёўваць дом дадзенай сістэмай на этапе будаўніцтва.
Устаноўкай камер спадзяюцца паменшыць колькасць крадзяжоў ровараў з пляцовак і захаваць пад’езды ад вандалізму і смецця.