У Гродне рэканструююць закінуты чыгуначны мост пад аўтамабільны. Рэканструкцыя моста — важны этап будаўніцтва вялікага аб’язнога кальца вакол Гродна. Першы яго ўчастак звяжа раёны Вішнявец, Паўднёвы і Альшанка з трасай М6 і прамысловай зонай ў раёне «Гродна Азот». Даўжыня абноўленага моста складзе каля 240 м, а шырыня істотна ўзрасце — да 17,5 м, піша belta.by.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

Гэты чыгуначны мост з’явіўся каля 40 гадоў таму. Узводзіўся ён па ініцыятыве вайскоўцаў у якасці рэзервовага аб’екта. Больш за 10 гадоў таму разабралі вядучую да моста чыгуначную галінку, некаторы час ён стаяў закінутым.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

Праектам рэканструкцыі прадугледжаны па дзве паласы руху ў кожны бок, шырокія тратуары, веладарожка. Вышыня над узроўнем Нёмана складзе каля 32 м: пад мостам мог бы змясціцца 11-павярховы дом. Яраслаў Жылінскі, дырэктар аднаго з генпадрачыкаў будаўніцтва Гродзенскага філіяла ААТ «Мостабуд», падкрэсліў, што рэканструкцыя існуючага моста ў параўнанні з будаўніцтвам з нуля дазволіць зэканоміць каля траціны сродкаў.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

«Будуць выкарыстаныя 7 з 9 існуючых апор, яны захавалі сваю апорную здольнасць. Зрэшты, апоры будуць узмоцненыя», — распавёў Яраслаў Жылінскі. Побач з поймавымі апорамі ўсталююць дадатковыя металічныя стойкі для павелічэння апорнай здольнасці. Руславыя апоры таксама апрануць у метал. Пралётныя канструкцыі моста будуць металічнымі.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

Фактычна спачатку будзе на існуючых апорах амаль цалкам пабудаваны новы мост, а потым будуць дэмантаваныя пралётныя будынкі старога. Самым складаным бачыцца дэмантаж металічнай канструкцыі па цэнтры моста над рэчышчам ракі даўжынёй звыш 65 м і вагой у 200 т.

«Нарматыўны тэрмін будаўніцтва 23 месяцы, аднак настройваемся на больш сціснутыя тэрміны», — адзначыў Яраслаў Жылінскі.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

Адначасова ўмацоўваюць высокія і стромкія берагі. Пад мостам з’явяцца некалькі тэрас з тэхналагічнымі праездамі. Схілы будуць ўмацаваны габіёнамі - металічнымі зварнымі канструкцыямі, запоўненымі камянямі.

У Гродне пачалі дэмантаж палатна закінутага чыгуначнага моста на Вішняўцы. ФОТА

Будаўніцтва новай гарадской магістралі падзелена на некалькі этапаў. Дарога да моста на левым беразе Нёмана пачнецца ад спальнага раёна Вішнявец. На правым беразе — новая магістраль выйдзе да трасы М6: тут з’явіцца двухузроўневая развязка. Папярэдні кошт праекта каля Br70 млн. Пасля трасы М6 новая дарога перасячэ Скідзельскую шашу і выйдзе на праспект Касманаўтаў. У перспектыве гарадская магістраль праляжа ў раёне вуліцы Карскага, яе падоўжаць да вуліцы Лапенкаўскай з выхадам на новы жылы раён Грандзічы. Далей дарогу пракладуць ў раён КСМ, дзе павінен з’явіцца яшчэ адзін мост праз Нёман, затым яна пройдзе праз раёны Баранавічы і Альшанка і замкне гарадское кальцо.