З 15 снежня ў Гродна і рэгіёнах даражэе праезд у грамадскім і прыгарадным транспарце. Кошт талонаў павышаецца таксама ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, паведамляе T*T.BY.
Цяпер праезд на звычайных і хуткасных маршрутах складзе 60 капеек замест 55, на экспрэс — 70 капеек замест 65.
Акрамя таго, зменяцца максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Кошт за адзін кіламетр праезда складзе:
- на звычайных маршрутах — 0,08 рубля (зараз — 0,07 рубля);
- на хуткасных маршрутах — 0,1 рубля (зараз — 0,09 рубля);
- на экспрэс маршрутах — 0,11 рубля (зараз — 0,10 рубля);
- на дадатковых рэйсах — 0,1 рубля (зараз — 0,09 рубля).
Апошні раз цэны на праезд у грумадскім і прыгарадным транспарце павышаліся ў лістападзе 2018 года.