12 снежня ў 13.54 відавочца паведаміў аб шчыльным задымленні ў пад’ездзе чатырнаццаціпавярховага жылога дома па вуліцы Суворава ў Гродне, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

Ратавальнікі неўзабаве выявілі, што ачаг узгарання знаходзіцца ў ліфтавай шахце першага пад’езда. З кватэры на пятым паверсе з ужываннем масак для абароны органаў дыхання вывелі па аўталесвіцы 25-гадовых мужа і жонкі і іх дзіця да года. Адзінаццаць жыхароў эвакуіраваны байцамі МНС па незадымляемай лесвіцы з выкарыстаннем масак. Двое з іх — дзеці. Медработнікі агледзелі выратаваных, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Ратавальнікі прадухілілі распаўсюджванне агню на жылыя памяшканні. У выніку пажару знішчаны ліфтавая кабіна, пашкоджана шахта, закураны сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца.

У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек У Гродзенскай шматпавярхоўцы гарэў ліфт. Эвакуіравалі 11 чалавек