7 снежня пасля невялікага перапынку «Нёман» і «Юнацтва» зноў сустрэліся ў Гродне. Як і ў папярэднім матчы перамога засталася за чырвона-чорнымі.

Супернікі на лёдзе гродзенскай арэны паказалі роўны хакей з вялікай колькасцю барацьбы. Менавіта таму і мала зрабілі кідкоў: гледачы за ўсю гульню ўбачылі толькі адну закінутую шайбу. Гол Рамана Маліноўскага ў канцоўцы другога перыяда дазволіў «Нёману» зарабіць тры ачкі і сысці на паўзу лідэрамі чэмпіянату.

«Нёман» — «Юнацтва» 1:0 (0:0, 1:0, 0:0)
галы:

39:50 1:0 — Маліноўскі (Рэмезаў, Е. Сцяпанаў, — бол.)

Варта адзначыць, гродзенцы ў гэтым сезоне выйгралі ў чэмпіёна ўжо трэці раз запар.
"Нёман" у Гродне чарговы раз абыграў "Юнацтва"