Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў, перадае БЕЛТА.

З 8 снежня пачнуць хадзіць цягнікі № 26/25 ГроднаМінскМасква і № 250/249 ГроднаСанкт-ПецярбургГродна. Апошні з перыядычнасцю раз у чатыры дні. У міжнародных зносінах таксама арганізуюць штодзённае курсіраванне цягнікоў з Гомеля ў Навазыбкаў раніцай і ўвечары.

З’явяцца тры пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія будуць хадзіць па маршруце МінскВіцебск. Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа МінскБаранавічы падоўжаць да станцыі Брэст-Цэнтральны і перавядуць у катэгорыю міжрэгіянальных.

Цягнікі № 650 БрэстМагілёў, № 96 БрэстМасква, № 308 БаранавічыСаратаў, № 318 БаранавічыКараганды, № 627 МінскГродна і № 658/657 БрэстМінск стануць спыняцца на станцыі Гарадзея. А № 150 МінскМінеральныя Воды, № 302 МінскАдлер і № 390 МінскАнапа на станцыі Чырвоны Бераг.

Дадаткова пачнуць хадзіць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах МагілёўЖлобін, РагачоўГомель, РэчыцаГомель, ГомельДобруш.

Цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7032 ГудагайМаладзечнаМінск, які адпраўляецца ў 5:53, будзе спыняцца на ўсіх станцыях на ўчастку ГудагайМаладзечна.