Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта шукае тых, хто павіншуе хворых дзетак з Новым годам у іх дома. Можа, гэта вы?

Снежань — гэта месяц, калі кожны чалавек марыць пра цуды і жадае сваім блізкім самага галоўнага і лепшага. Сярод нас ёсць дзеці, якія не могуць радавацца цукеркам, мандарынам і цацкам. Іх жыццё абмежавана іх вельмі малымі магчымасцямі.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс просіць у цудоўны калядны час не цукеркі і не падарункі, а дапамогі людзей. Кожны цяжкахворы дзіцёнак хоча ўвагі і свята. Але чалавечыя рэсурсы хоспіса абмежаваныя і, яго супрацоўнікі шукаюць сабе памочнікаў - Дзедаў Марозаў, якія змогуць павіншаваць цяжкахворых дзяцей у іх дома.

Ахвотных дапамагчы дзіцячы хоспіс просіць звяртацца па нумары 96−35−70 ці +375 336 869 328 (Валянціна), а таксама просіць падзяліцца гэтай інфармацыяй са сваімі калегамі, знаёмымі і сябрамі.


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»

Гродзенскі дзіцячы хоспіс шукае Дзедаў Марозаў