Адразу некалькі чалавек з Гродна звярнуліся да памочніка прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча. Іх двары і дамы паблізу берага Гараднічанкі пастаянна затапляе.

Сярод жыхароў большасць — пенсіянеры. Іх жыллё, як адзначыў Іван Лаўрыновіч, сапраўды знаходзіцца ў небяспечным месцы, і ўмацаванне берага або падмуркаў дамоў могуць даць толькі часовы вынік. Іван Лаўрыновіч лічыць, што адзінае рашэнне праблемы — перасяленне, якое гарадскія ўлады на сённяшні дзень ужо гатовыя забяспечыць, піша grodnonews.by.


Чыноўнікі абяцалі пенсіянеру новы мост да дому. А потым перадумалі


Таксама рэчышча ракі Гараднічанкі плануюць добраўпарадкаваць — у будучыні тут павінна з’явіцца зялёная зона, піша t*t.by. Пра гэта жыхарам паведамлялі мясцовыя ўлады ў адказах на іх просьбы пабудаваць новы мост праз рэчку: «У сувязі з выкананнем у 2020 годзе праекта добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж рэчышча ракі Гараднічанкі ад вуліцы Віленскай да ўпадзення ў раку Нёман і запланаваных будаўніча-мантажных працах па дадзеным аб’екце будаўніцтва моста да дома № 17 па вуліцы Рабочай у цяперашні час лічым немэтазгодным». Працы тут запланаваныя на другі і трэці кварталы.

Яшчэ ў 2006 годзе ў плане рэгенерацыі забудовы гістарычнага цэнтра Гродна, які распрацавалі спецыялісты «БелНДДгорадабудаўніцтва», берагі Гараднічанкі адзначаны як зялёная зона — без жылых забудоў.

Ля абрынутага берага Гараднічанкі зноў знаходзяць яўрэйскія надмагільныя пліты