План аднаўлення гістарычнай забудовы ў цэнтры Гродна распрацуюць у 2020 годзе

Ўрад выбраў 26 горадабудаўнічых праектаў, якія распрацуюць у 2020 годзе, паведамляе БЕЛТА. Сярод іх — Гродна і Аўгустоўскі канал.

У наступным годзе плануецца падрыхтаваць планы цэнтраў Пінска, Полацка, Мазыра і Гродна з праектам аднаўлення гістарычнай забудовы. Акрамя таго, будуць распрацаваны дэталёвыя планы курорта рэспубліканскага значэння «Наваельня», зон адпачынку «Вілейка» і «Чыгірынка», участкаў «Сонічы» і «Цыбуліна-Бержеваты» турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Тады ж з’явяцца схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі некаторых раёнаў краіны. У Гродзенскай вобласці, напрыклад, займуцца Дзятлаўскім раёнам.

Гэта рашэнне замацавала пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2019 года № 816.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025