Мінфін Беларуси плануе адвязаць выплату дарожнага збору ад тэхагляду. Праект указа ўжо падрыхтаваны і ўзгоднены, але дакладных тэрмінаў яго прыняцця не называюць, перадае БЕЛТА.

Мяркуецца, што кантроль за выплатай збору будзе аўтаматычным. Зараз абмяркоўваюць усе плюсы і мінусы прапанаванай канцэпцыі. Не выключаюць і альтэрнатыўныя варыянты. Так, ёсць верагоднасць, што дарожны збор уключаць у кошт паліва.

«Фактычна гэта павышэнне ставак акцызаў і павышэнне коштаў на паліва на ўнутраным рынку. Тут ёсць свае перавагі і недахопы — з аднаго боку, істотна спрашчае парадак выплаты збору, але мы разумеем, што канчатковым плацельшчыкам становіцца ўсё насельніцтва. А так як кошт паліва мае карэляцыю з астатнімі выдаткамі, гэта нязменна адаб’ецца на агульных цэнах у эканоміцы, у тым ліку і на самыя масавыя прадукты», звярнуў увагу міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

У любым выпадку, на бюджэт 2020 года магчымыя змены ў выплаце збору не паўплываюць.