Здарэнне адбылося каля 20:00 у пятніцу 29 лістапада. Як паведамляюць відавочцы, на дзяўчыну звалілася будаўнічая агароджа. Пацярпелую забралі ў лякарню ў цяжкім стане.
На месцы здарэння працуе міліцыя і следчы камітэт.
Будаўнічыя працы ў доме № 67 па вуліцы Горкага праходзяць ужо некалькі месяцаў. Сведкам здарэння стала чытачка Hrodna.life Эмілія:
— Я ішла з трэніроўкі па вуліцы Горкага і насупраць Дома навукі і тэхнікі якраз праходзіць рэстаўрацыя фасада жылога дома. Там стаяў натоўп людзей і я спачатку не зразумела, што адбываецца. Думала, можа будаўнікі прыехалі падняць агароджу, якая ўпала. Але калі падышла бліжэй, то ўбачыла лужыну крыві і ў ёй дзяўчыну-бландынку. Я была ў шоку, бо ў любы момант што-небудзь можа зваліцца на любога мінака, і ты нават пра гэта не падазраеш.
Вядома, што пацярпелая была ў цяжкім стане, яе павезлі ў бальніцу. Афіцыйнай інфармацыі па гэтым здарэнні яшчэ няма.
Гэта ўжо не першы выпадак у 2019 годзе на Горкага, калі будаўнічая агароджа падае. У сакавіку недалёка ад сённяшняга месца здарэння будаўнічы плот зваліўся на машыну.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…