Вольга Бабінская на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла, што сабрала першы ўнёсак на рамонт фасада будынка і падзякавала гродзенцам за падтрымку.

У кастрычніку з’явілася інфармацыя, што апошняя прыватная галерэя ў Гродне можа зачыніцца. Галерэя «Тызенгаўз» павінна аплаціць капітальны рамонт фасада будынка, у якім знаходзіцца ўжо шмат гадоў - 4135 рублёў. Гэта вялiкая сума для ўладальнiцы. Вынiкам нявыплаты магло стаць закрыццё чарговай мастацкай прасторы ў Гродне. Гродзенцы пачалі збіраць грошы і дапамагаць галерэі. Збірала грошы ў тым ліку і рэдакцыя Hrodna.life.


Чытай таксама: У Гродне можа зачыніцца апошняя прыватная галерэя

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3 291 434 910 927 119&id=100 001 819 286 518

У будынку, дзе знаходзіцца галерэя, таксама знаходзіцца Гродзенская капэла, БРСМ, прыватная цырульня, грамадскае аб’яднанне літоўцаў. Падобныя рахункі за рамонт фасада будынка ад УЖРЭП атрымалі ўсе арандатары. Дзялілі агульную суму з разліку метражу, які займае арандатар. Заплаціць прыйдзецца згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 7 чэрвеня 2018 г. № 433. Цяпер працы па фасадзе будынка будуць аплачваць і фізічныя асобы. Праўда, фізічныя — 50% паслуг, а юрыдычныя — цалкам. Па той жа прычыне закрыўся Музей праса ў Гродне.

Гродзенцы дапамаглі галерэі "Тызенгаўз" не закрыцца: сабралі больш чым трэба на першы ўнёсак за капітальны рамонт

«Тызенгаўз» — апошняя прыватная галерэя ў Гродне. Вясной гэтага года найстарэйшая прыватная галерэя «У Майстра» пераўтварылася на салон-краму і выставачную прастору. Галерэя «Крыга» перастала існаваць у 2017 годзе, калі з гаспадаром улады скасавалі дамову арэнды. Цяпер там майстэрня мастака Алеся Сурава. Таксама ў Гродне працуе Гродзенская выставачная зала і культурны цэнтр «Фестывальны», але гэта дзяржаўныя структуры. Выставы праходзяць у арт-кафэ, музеях і культурных прасторах.

Гродзенскі мастакі, мастацтвазнаўцы і экскурсаводы прапаноўвалі стварыць у Гродне мастацкі музей. Улады адказалі, што пытанне прапрацоўваецца.


У Палацы тэкстыльшчыкаў будзе музей прыроды, а ў мастацкім музеі размесцяць прадукцыю шклозавода