«Вазьмі сабаку або котку ў „Адданым сэрцы“ і атрымай шынамантаж бясплатна» — такая акцыя стартавала ў суботу ў Гродне. Карэспандэнт «АвтоГродно» звязаўся з арганізатарамі і даведаўся падрабязнасці.
Арганізатар акцыі - Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Адданае сэрца». З 2011 года арганізацыя дапамагае знайсці гаспадароў для сабак і катоў. Перад тым, як у жывёлы з’яўляецца новы гаспадар, сабаку або котку паказваюць ветэрынару, робяць прышчэпкі і стэрылізацыю, апрацоўваюць ад розных паразітаў.
Зараз у «Адданым сэрцы» каля 50 сабак і 50 катоў. Перад пачаткам халадоў жывёлам важна знайсці сабе дом і любячыя рукі, таму і стартавала акцыя.
— Акцыю прыдумаў наш памочнік Міхаіл Ліс. Ён дамовіўся з шынамантажом на Таўлая і Сакольскай. Мы раздрукавалі ўлёткі і сталі раздаваць на рынку «Карона» у зале «А» і на прыпынках грамадскага транспарту, — распавядае «АвтоГродно» старшыня ««Адданага сэрца» Алена Вітальеўна.
— Колькі людзей звярнулася па акцыі?
— Яшчэ ніхто, але ў панядзелак сям’я прытуліла сабе котку і гэтая акцыя стала для іх прыемным бонусам. Гэта наш спосаб сказаць «дзякуй», — кажа Алена Вітальеўна.
— Ці можа быць такое, што чалавек дзеля эканоміі на шынамантажы возьме сабе сабаку, напрыклад, а пасля растанецца?
— Мы не аддаем жывёлу абы каму. Да нас прыходзяць, знаёмяцца з жывёламі, часам па некалькі тыдняў выгульваюць, разумеюць, што гэта менавіта іх жывёла. Толькі пасля гэтага мы афармляем дагавор з подпісамі і пячаткамі, — кажа старшыня.
Дарэчы, «Адданаму сэрцу» патрэбна дапамога валанцёраў, часам трэба зусім невялікая. Можна нават быць не валанцёрам, а памочнікам валанцёра. Калі вы гатовыя дапамагаць або шукайце сабе вернага чатырохлапага сябра, зазірайце ў суполку «Преданное сердце».
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…