Гродзенцаў запрашаюць на Мапатон 26 лістапада. На сустрэчы распавядуць пра ідэю «Мапы заўтрашняга дня» і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
Мапа заўтрашняга дня — гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.
— Насамрэч, мапа па Гродна не голенькая, там ужо ёсць некалькі ініцыятыў, таму мы больш хочам палепшыць і павялічыць гэты спіс. Часам у нас людзі прам на Мапатонах знаходзяць сабе партнёраў, — кажа адна з арганізатарак Маша Колб.
Для каго Мапатон?
- для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;
- для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;
- для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.
Чаму каманда гэта робіць?
- Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.
- Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.
- Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.
- Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.
Падрабязней — тут. Мапа — тут. Зарэгістравацца на Мапатон.