Пустуючы дом у вёсцы Запур’е, што ў кіламетры ад Літвы, сышоў з малатка ў пяць разоў даражэй за свой першапачатковы кошт, паведамляе rgazeta.by.

Агульная плошча будынка – 35,9 кв. м (з сенцамі – 55 кв. м), ступень зносу – 58 адсоткаў. Стартавы кошт – 3 300 рублёў. На пусты дом прэтэндавалі тры ўдзельнікі. Адзін з іх таргаваўся да 6,5 тысячы рублёў, потым засталіся двое. У выніку будынак дастаўся новаму гаспадару за 17 300 рублёў, паведамілі ў Парэцкай сельвыканкаме. Плюс яму давядзецца пакрыць выдаткі на падрыхтоўку дакументацыі – 1 138 рублёў.

Запур’е – вёсачка невялікая, размешчаная на беразе вядомага возера Дуб, якое падзяляе Беларусь і Літву. Да дзяржаўнай мяжы з суседняй краінай – менш за кіламетр, да Гродна – каля 40 км. Запур’е ўваходзіць у памежную зону. У населеным пункце – 23 дамы, зарэгістравана 19 жыхароў. Тут прыгожыя месцы, менавіта гэта і прыцягвае грамадзян.