Наста Капыток — адна з заснавальніц гродзенскай ініцыятытывы «Inter». Гэта супольнасць, дзе моладзь збіраецца на лекцыі і дыскусіі па гендарнай тэматыцы. Ініцыятыва з’явілася ў сярэдзіне кастрычніка і ўжо правяла некалькі сустрэч. На іх абмеркавалі квір-актывізм і гендарныя стэрэатыпы. Наступная тема — бодзіпазітыў. Для Hrodna.life Наста расказала, чаму моладзі патрэбны такія лекцыі.

«Мяне вось гэта тэма гендару і фемінізму зачапіла ў 15 гадоў. Мне пачалі казаць: „Ты не як дзяўчына выглядаеш“. Гэта быў такі першы стрэсавы момант».

Тое самае працягвалася і пазней, калі Наста вучылася ў музычным каледжы. «У знак пратэсту я нават збрыла валасы і напісала жорсткі пост у сацсетках. Тыпу, „задзяўбло, што ўсе вучаць, як мне трэба выглядаць“. Я была яшчэ зусім маладая і не магла пастаяць за сябе ці наўпрост сказаць дарослай цётачцы, што знешнасць — мая асабістая справа».

«Гэта ўсё звязана з маім жыццём»

Па словах Насты, праз «пацанскі» выгляд яе нават пазбавілі галоўнай ролі ў мюзікле.

«Усе хацелі, каб я вось так узяла і расквітнела. А я не хацела квітнець».

Падобныя канфлікты і падштурхнулі дзяўчыну да тэмаў гендару і фемінізму. Стала чытаць, шукаць інфармацыю ў сеціве, удзельнічаць у фемінісцкіх летніках і зразумела: «Мне ўсё гэта вельмі цікава, блізка, гэта ўсё звязана з маім жыццём».

“Фемінізм зачапіў у 15 гадоў”. У Гродне арганізавалі гендарны лекторый для моладзі

Цяпер, паводле Насты, прыйшоў час дапамагчы іншым. «Зараз мне 20 і ёсць жаданне дзяліцца досведам пераадолення гендарных стэрэатыпаў з моладдзю і падлеткамі».

Узялі ініцыятыву ў свае рукі

«Вось таму мы з сяброўкай, Машай Яцэўскай, вырашылі арганізааваць такую суполку. Ужо на першыя сустрэчы пачало збірацца шмат людзей. Мы хочам, каб яны ўсе перазнаёміліся, тусілі разам і атрымлівалі патрэбную інфармацыю».

Высветлілася, што экспертаў для выступаў знайсці не складана. «Мы проста не саромеемся пісаць і запрашаць. І нам яшчэ ні разу не адмовілі ў падтрымцы».

Бліжэйшая лекцыя суполкі будзе прысвечана бодзіпазітыву. Надалей дзяўчаты плануюць праводзіць таксама кінапаказы, воркшопы, сустрэчы і дыскусіі.

“Фемінізм зачапіў у 15 гадоў”. У Гродне арганізавалі гендарны лекторый для моладзі

«Наша камунікацыя будуецца паводле прынцыпу „усе розныя — усе роўныя“. Гэта значыць, суполка адкрытая для цябе незалежна ад полу, гендару, колеру скуры, нацыянальнасці, рэлігійных перакананняў ці ментальнага здароўя», — так азначае сябе старонка Inter у інстаграме.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life