Залы Старога замка 21 лістапада пакінуў адзін з самых буйных і запамінальных экспанатаў. Знакамітага зубра перанеслі ў Новы замак.
Зубр вельмі цяжкі - пры жыцці жывёла важыла каля тоны. Пудзіла напоўнена глінай і мае металічны каркас, яго вага — некалькі соцень кілаграм.
Экспанат некаторы час будзе знаходзіцца ў фондах да аднаўлення працы экспазіцыі прыроды Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
Замак, які ўжо не вернецца. 10 гродзенскіх музейных вітрынаў, якія нельга забыць
Аддзел гісторыі Старога замка працуе да 1 снежня 2019 ўключна. Аддзел прыроды Старога замка ўжо зачынены для наведвання. З 2 снежня цяперашняя экспазіцыя Старога замка спыняе сваю працу.