Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Такая інфармацыя размешчана на сайце выдання, паведамляе БЕЛТА.
Турыстам прапануюць наведаць адзін з апошніх куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні - кастрычніку.
Таксама ў топ-25 самых цікавых месцаў на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, «сіні маршрут» у Венгрыі, горад-музей Тэльч ў Чэхіі, Мадленскія астравы ў Канадзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.