«Гавары праўду» запрашае гродзенцаў 24 лістапада на чарговы рэгіянальны форум. Сёлета яго тэма «Роля грамадства ў развіцці бізнес асяроддзя рэгіёнаў».

Год таму «Гавары праўду» арганізавала рэгіянальны форум на тэму «Як зрабіць Гродна сталіцай турызма Беларусі?» Гродзенцы, эксперты, прадстаўнікі турыстычнай галіны, бізнесу і ўлады дзяліліся досведам рашэння канкрэтных пытанняў, абмяркоўвалі якія патрэбны ўмовы для бізнеса і якая роля грамадскіх ініцыятыў.

Тэма сёлетняга форума — «Роля грамадства ў развіцці бізнес асяроддзя рэгіёнаў». Ва ўмовах змянення структуры даходаў рэгіёна і ўплыву міграцыйных працэсаў на рынак працы арганізатары прапаноўваюць тры галоўныя тэматычныя блокі, каб высветліць узаемаадносіны ў трохкутніку паміж грамадствам, бізнесам і ўладай.

  1. Сацыяльнае прадпрымальніцтва, як інструмент рэгіянальнага развіцця. Як пачынаць, што рабіць, чаму гэта важна для людзей і дапамагае развіццю рэгіёна.
  2. Як прадстаўляць грамадскія інтарэсы ў дыялогу бізнес і ўлады?
  3. Якіх умоў не хапае бізнесу, каб укладаць у рэгіён?

«Як і год таму, мы заяўляем вельмі шырокую тэму для аднаго дня з надзеяй, што вялікая колькасць зацікаўленых зможа выкарыстаць пляцоўку для атрымання экспертнай інфармацыі і актуальнай ацэнкі сітуацыі і ў той жа час зможа знайсці новыя знаёмствы, — распавядае Дзмітрый Бандарчук, адзін з арганізатараў форума ў Гродне. — І менавіта ў гэтым мы бачым канкрэтную мэту ад форума. Новыя сувязі паміж людзьмі, спецыялістамі з розных сфераў, аб’яднанне досведу і амбіцый гэта найлепшае асяроддзе для пабудовы грамадзянскай супольнасці. Нам важна казаць аб развіцці грамадства, пра яго патэнцыял у развіцці гарадоў, рэгіёнаў і краіны агулам»,

На форуме паспрабуюць падняць таксама наступныя тэмы:

  • Ці можа бізнес будавацца не толькі на атрыманні прыбытку?
  • Ці трэба ўлічваць інтарэсы мясцовай супольнасці пры рэалізацыі бізнес ідэй?
  • Як сябе адчуваюць інвестары ў Гродне і тыя хто хоча рэалізаваць свой бізнес праект?

«Прыходзьце, бо кожны зможа выказацца і быць пачутым. Гэта выдатная магчымасць задаць пытанні экспертам па тэме, сустрэць сваіх аднадумцаў і разам ажыццяўляць перамены. Па выніку Форуму будуць сфармуляваны прапановы для мясцовай улады, міністэрства эканомікі і Адміністрацыі прэзідэнта», — дадаў Бандарчук.

Для ўдзелу ў форуме трэба прайсці анлайн рэгістрацыю на старонцы https://forum.zapraudu.by/grodno/

Дата: 24 лістапала

Час: з 10.30 да 16.00

Месца правядзення: гатэль «Нёман», вул. Стэфана Баторыя, 8, канферэнц-зала