Гродзенец галасаваў за Шаламіцкую, але на яго ўчастку ўсе галасы – за Кір’як. Як так?

Hrodna.life пагаварыў з Андрэем (імя зменена), які 17 лістапада праходзіў лячэнне ў скурвендынсансеры. Там жа на ўчастку ён і прагаласаваў. А потым пабачыў пратакол і здзівіўся: 37 галасоў – за Лілію Кір’як, 1 – супраць усіх. А ён дакладна ведае, што галасаваў за Алену Шаламіцкую.

У скурвендыспансеры пацыенты галасавалі на закрытым участку №5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Там прагаласавала 38 чалавек. Андрэй расказвае, што галасаванне праходзіла законна. Ён прыйшоў уніз на участак, распісаўся ў бланку, атрымаў бюлетэнь з подпісамі двух членаў камісіі, галасаваў у кабінцы для галасавання. А пасля выбараў сутыкнуўся на вуліцы з назіральнікам з яго ўчастка. Ад яго Андрэй даведаўся, што ў пратаколе напісана, што ўсе галасавалі за Кір’як. Але ён дакладна ведае, што галасаваў за іншага кандыдата.

– Я ведаю, у якой краіне я жыву. Што ты давядзеш? Як грамадзянін я разумею, што трэба нешта рабіць. З іншага боку, у гэтую бальніцу з улікам свайго захворвання мне даводзіцца раз у паўгода класціся на два тыдні, – расказвае Андрэй. Ён хварэе на псарыяз. Ён баіцца, што калі пачне скардзіцца, да яго пачнуць ужываць пэўны ціск у бальніцы.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: