Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў шукае валянтэраў для дапамогі 22 лістапада на цырымоніі перапахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Падаць заяўку на валянтэрства можна праз Google-форму, піша “Радыё С**бода”.
Камітэт шукае валянтэраў для:
- грамадзкай ганаровай варты
- ускладаньня вянкоў паўстанцаў;
- іншай дапамогі на Катэдральнай плошчы ў Вільні.
Колькі чалавек трэба? Неабходна мінімум 50 чалавек, пажадана болей, напісаў С**бодзе сябра камітэту Кірыл Атаманчык.
Колькі чалавек падаліся? 14 заявак атрымаў камітэт на момант публікацыі. Паводле Атаманчыка, прыкладна аднолькавая колькасьць людзей падалася на розныя задачы.

