Экспазіцыя адкрылася 19 лістапада ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага. Яна дапаможа навучыць дзяцей паводзінам у інтэрнэце, ствараць правільныя паролі і выявіць кібербулінг. Экскурсію па выставе правёў Георгій Калдун.

Экспазіцыя «Сусвет інтэрнэту» — гэта шэсць інтэрактыўных зон, дзе дзеці знаёмяцца з гісторыяй інтэрнэту, навучаюцца асноўным прыёмам абароны асабістай інфармацыі і сеткаваму этыкету. У гульнявой форме школьнікі вучацца ствараць надзейныя паролі для сваіх акаўнтаў, даведаюцца, якую інфармацыю аб сабе нельга размяшчаць у соцсетях і як абараніць гаджэты ад шкодных праграм.

На адным са стэндаў школьнікі пройдуць апытанне на тэму кібербулінга. Вынікі даследавання будуць накіраваны на павышэнне бяспекі дзяцей у інтэрнэт-прасторы. Праект рэалізуе кампанія МТС сумесна з Міністэрствам адукацыі і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ).

Што вашыя дзеці ўбачаць на выставе "Сусвет інтэрнэту"

— Правільна, што выбралі наш будынак. Менавіта тут, у гэтым будынку, пабудаваны па гранце першы ў рэспубліцы інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій — мульціцэнтр «Совушка», дзе дзеці ўжо сумяшчаюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і кнігу, — кажуць супрацоўнікі бібліятэкі. — Кожны дзень бібліятэку наведваюць 220 дзяцей. З пачатку года ў нас 51 000 наведванняў.

— Для таго, каб абараніць ад небяспекі навакольнага свету, дарослыя нас вучылі правілам бяспекі і паводзін на вуліцы і ў грамадскіх месцах. Зараз сучасныя дзеці ўсё больш часу праводзіць у інтэрнэце, які дае нам вялізную колькасць магчымасцяў, а з другога боку, там ёсць пэўная небяспека. І менавіта з мэтай засцерагчы знаходжанне дзяцей у інтэрнэце, навучыць іх правільнаму і ўсвядомленаму спажыванню інтэрната, і быў задуманы гэты праект. З мэтай, па-першае, даць неабходныя веды дзецям, з другога боку, даць спакой і ўпэўненасць у бяспецы сваіх дзяцей бацькам і настаўнікам, — кажа дырэктар Гродзенскага філіяла МТС Наталля Ярмак.

Што вашыя дзеці ўбачаць на выставе "Сусвет інтэрнэту"

— Інтэрнэт сёння грае важную інфармацыйную і сацыяльную ролю, і дзеці даўно адчуваюць сябе часткай гэтага асяроддзя. З улікам такой ўцягнутасці важна навучыць дзяцей карыстацца гэтым рэсурсам граматна, для гэтага і была створана выстава «Сусвет інтэрнэту», фармат якой дазваляе ў гульнявой форме данесці школьнікам інфармацыю аб кібербяспецы і правілах сеткавага этыкету. МТС як сацыяльна адказная кампанія, развіваючы тэхналогіі, імкнецца рабіць іх бяспечнымі для дзяцей, — адзначыла кіраўнік PR-групы кампаніі МТС Вікторыя Здзярская.

Маша, Паліна і Насця вучацца ў 4-м класе. Выстава дзяўчынкам спадабалася. Кажуць, больш за ўсё запомнілася першая лакацыя, дзе яны адгадвалі адзін аднаго па выступаючым элементам. Важным лічаць, што распавядаюць пра небяспеку, якая ёсць у інтэрнэце.

Што вашыя дзеці ўбачаць на выставе "Сусвет інтэрнэту"

-А як ты будзеш з ёй змагацца?

— Надзейныя паролі можна ставіць, не верыць, каму папала, хто табе піша, — кажа Наста.

— Мне вельмі спадабалася, што тут вывучаюць кібербяспеку. Гэта добра. Мне здаецца, што ў нашай краіне гэта важна. Таму што цяпер шмат хто з людзей спрабуе ўзламаць кагосьці. Я нядаўна чуў, у нейкай жанчыны ўзламалі старонку, і ўсё паглядзелі. А дзецям гэта асабліва трэба. Гэта таксама датычыцца і бяспекі дзіцяці, і захаванасці дзяцей. Гэта вельмі важным здаецца. Хто аўтар гэтага праекта — вялікі малайчына. Яму рэспект — кажа 4-класнік Яраслаў.

— Мне вельмі спадабалася выстава. Мы гулялі, адказвалі на пытанні, адгадвалі, чый адбітак быў. Было вельмі цікава адгадваць. Вельмі цікава, што прыехалі з тэлепраграмы. Я яе гляджу кожны раз, — кажуць Соф’я і Дамініка.

Дзяўчынкі ў адзін голас абяцаюць вярнуцца на выставу, каб спакайней ўсё разгледзець.

Уваход на выставу вольны, па папярэдняй рэгістрацыі на сайце праекта www.detivinternete.by. У Гродне інтэрактыўная пляцоўка будзе працаваць да лютага 2020 года. Упершыню выстава «Сусвет інтэрнэту» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў верасні 2018 года, затым пераехала Гомель. Гэтым летам больш за 4 тысячы школьнікаў з 22 краін наведалі яе ў дзіцячым лагеры «Зубраня», у лістападзе экспазіцыя завяршыла працу ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Усяго за час працы «Сусвету інтэрнэту» выставу наведалі каля за 11 000 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life