На паседжанні акружной выбарчай камісіі па гродзенскай Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51 разглядалі шэраг скаргаў ад незалежных назіральнікаў. Старшыня адказаў і на пытанне, чаму сцяг на адном з участкаў перавярнуўся за ноч, паведамляе s**boda.org.
Паводле слоў Сяргея Верамеенкі — каардынатара капаніі «Права выбару» на Гродзеншыне — да 13 лістапада чырвона-зялёны сьцяг на ўчастку вісеў дагары нагамі, а пры распячатванні памяшкання раніцай 13-га — ужо «як трэба».
Старшыня выбарчай камісіі Сяргей Рапін адказаў, што ў выбарчым кодэксе не гаворыцца, што памяшканне мае быць апячатана на ноч і што там нельга прысутнічаць. Час пачатку працы выбарчага ўчастку (10:00) азначае, што тады можна пачынаць галасаваць. Ён паведаміў, што члены камісіі былі на ўчастку, а 9:45 13 лістапада, праводзілі там сваё пасяджэнне.
Рапін падкрэсліў, што скрыня з бюлетэнямі заставалася ноччу апячатанай да прыходу назіральнікаў.