Цікавую рэч заўважылі на выбарчым участку № 11 51-й акругі. Палотнішча, якое вісела дагары нагамі ў апячатаным памяшканні, раптам перакулілася ў правільным кірунку, паведамляе n*.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Выбары. Беларусь». Гэта было заўважана 12 і 13 лістапада.

І гэта пры тым, што назіральнікі ад «Права выбару» і «Вясны» прысутнічалі як пры вячэрнім апячатванні памяшкання вечарам 12 лістапада, так і ранішнім распячатванні 13 лістапада.

У Гродне ў апячатаным пакоі раптам перагарнуўся дзяржаўны сцяг