Упершыню ў Гродне пройдзе выстава «Сусвет інтэрнэту», на якой можна будзе «прагуляцца» па віртуальнай «планеце» і даведацца, як правільна паводзіць сябе ў інтэрнэце.

У Гродне адкрываецца бясплатная тэхна-выстава «Сусвет інтэрнэту»

Ролю экспанатаў будуць выконваць генератар надзейных пароляў, kinect-экраны для барацьбы з вірусамі, сэнсарная сцяна і інш. Першую экскурсію для дзяцей і СМІ правядзе Георгій Калдун.

«Сусвет інтэрнэту» — гэта сумесны праект Міністэрства адукацыі, кампаніі МТС і дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ.

Дзе: Гродна, вул. Савецкая, 25 (Дзіцячы філіял абласной бібліятэкі)

Калі: 19 лістапада 2019 г. а 12:00.