Гродзенца Станіслава Цыбінскага запрасілі ў Маскву на здымкі праекта «Свой/Чужой» на ютуб-канале «Куб». Выпуск прысвечаны тэме былых зняволеных. Станіслаў знаходзіўся ў зняволенні 15 гадоў.
У новым выпуску «Свой/Чужой» удзельнікам трэба было высветліць, хто з іх насамрэч сядзеў у турме, а хто толькі выдаваў сябе за былога зняволенага.
«Сам праект гэта як інтэрв'ю, толькі праз гульню ў „Мафію“, — распавядае Станіслаў. — У гэтым праекце я ўдзельнічаў бясплатна, для мяне і іншых гэта новы вопыт. Мы абмяркоўвалі тэму правасуддзя і як цяжка асуджаным пасля вызвалення, а таксама якія ёсць праблемы ў папраўчых установах. Сваім удзелам мне хацелася ў чарговы раз данесці грамадству, што зняволеныя і былыя зняволеныя таксама людзі і ім патрэбна падтрымка».
Станіслаў Цыбінскі адседзеў у турме 15 гадоў за забойства. Вызваліўся ў лістападзе 2017 года і пачаў новае жыццё. Сёння мужчына працуе афіцыянтам у адным з рэстаранаў Гродна, а таксама дапамагае былым зняволеным.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…