Арганізатары мінскіх Punk Queez прывязуць у Гродна першы ў горадзе паб-квіз з пытаннямі пра панк-рок 23 лістапада ў 19.00 у бар «Reactor».

Punk Queez — гэта пытанні аб панк-року (ва ўсіх яго праявах) у прыемнай кампаніі аднадумцаў і ў суправаджэнні любімай музыкі.

— Мы ўжо больш за два гады робім панк-рок віктарыну Punk Queez ў сябе ў горадзе, 16-га чысла мы павязем гульню ў Маскву, а ў канцы месяца мы вырашылі правесці яе ў Гродна! Зусім хутка мы аб’явім колькасць удзельнікаў, якая будзе прынята да ўдзелу ў квіз, а ваша задача запрашаць у суполку сяброў і аб’ядноўвацца ў каманды! — пішуць арганізатары. — У Мінску мы праводзім гэтую віктарыну ўжо больш за два гады і за гэты час было прыдумана велізарная колькасць пытанняў. Наша каманда арганізатараў, якая першапачаткова складалася з двух чалавек, цяпер разраслася да чатырох сталых удзельнікаў.

Рэгістрацыя пачнецца ў пятніцу, 15 лістапада. У камандзе можа быць чатыры-восем чалавек. Колькасць месцаў абмежавана. Больш падрабязна тут.