Раніцай 13 лістапада гродзенскі «Нёман» адправіўся ў польскі Кракаў, дзе з 15 па 17 лістапада прыме ўдзел у трэцім раўндзе Кантынентальнага кубка.

Каманда Сяргея Пушкова адправілася ў Польшчу ў складзе 24 хакеістаў. За дзве пуцёўкі ў фінальны раўнд кубка, які пройдзе з 10 па 12 студзеня 2020 года, акрамя «Нёмана» будуць змагацца: «Краковія» (Кракаў, Польшча), «Бейбарыс» (Атыраў, Казахстан) і «Данбас» (Данецк, Украіна).

Расклад матчаў.
15 лістапада:
16:00 Нёман — Данбас
21:00 Краковія — Бейбарыс

16 лістапада:
16:00 Бейбарыс — Данбас
21:00 Нёман — Краковія

17 лістапада:
16:00 Бейбарыс — Нёман
21:00 Данбас — Краковія
* Час пачатку матчаў беларускі

Усе матчы пройдуць на арэне Adama «Rocha» Kowalskiego (ul. Siedleckiego 7), якая змяшчае 2514 гледачоў.

Нагадаем, у 2015 годзе хакеісты «Нёмана» ўжо станавіліся ўладальнікамі Кантынентальнага кубка.