У Гродне адбыўся чарговы аўкцыён. З малатка сышлі два зямельных ўчастка, права праектавання і будаўніцтва аб’екта і адкрытая пляцоўка ў раёне Кургана Славы, паведамляе grodnoplustv.by.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, гродзенцы часцей сталі аддаваць перавагу індывідуальным пабудовам. Кожны аўкцыён два ці тры зямельных ўчасткі знаходзяць новага ўладальніка. Разам з тым, права праектавання і будаўніцтва аб’екта па вуліцы Асіпенкі, 3 сышло з малатка за пачатковы кошт з даданнем усяго толькі пяці адсоткаў, паколькі была пададзена адна заяўка. А вось за адкрытую пляцоўку ў раёне Курганы Славы разгулялася сур’ёзная бітва. Яе прадалі ў 850 разоў даражэй, чым пачатковы кошт.

— Асаблівую цікавасць выклікала ў пакупнікоў права арэнды адкрытай пляцоўкі па праспекце Касманаўтаў - прыпыначны пункт «Курган Славы». Пры пачатковай цане каля 58 рублёў цана лота дайшла да 49 тысяч 350 рублёў, — кажа Іван Скерсь, дырэктар Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Аўкцыён у Гродзенскім гарвыканкаме праходзіць, як правіла, раз у два тыдні. Наступны адбудзецца 26 лістапада. Спецыялісты прагназуюць ажыятаж. На ім будуць прапанаваныя зямельныя ўчасткі ў прыватную ўласнасць, адкрытая пляцоўка па вуліцы Гарнавых, 9, маёмасць, вернутая ў даход дзяржавы ў Мастоўскім раёне і права арэнды ізаляваных памяшканняў па дзевяці лотах.