У рамках буйнога праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Паляпшэнне аперацый кіравання мяжой у аўтадарожных пунктах пропуску «Брузгі"і «Бераставіца» ў Гродзенскую рэгіянальную мытню паступіла першая партыя абсталявання, сярод якога камп’ютары, ноўтбукі і іншая аргтэхніка, паведамляе grt.customs.gov.by.

Мадэрнізацыя накіравана на ўзмацненне бяспекі захоўвання і перадачы інфармацыі мытных сістэм і персанальных дадзеных асоб, якія перасякаюць мяжу.

Вядучым бенефіцыярам дадзенага праекта, што фінансуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014−2020 гг. з’яўляецца Гродзенская рэгіянальная мытня, агульны фінансавы ўклад Еўрапейскага саюза ў яго мадэрнізацыю складае парадку 1 млн еўра.