Тры гады гродзенец Паша Валанцей (вядомы ў горадзе як Blackstar) ішоў да сваёй мары. 7 лістапада ў Мінску на адкрыцці другой бургернай «Black Star Burger» ён нарэшце сустрэўся з расійскім рэперам Цімаці. Гродзенец павітаўся з вядомым артыстам і атрымаў ад яго фірмовы бургер.

З 2016 года Паша выкарыстоўвае псеўданім BlackStar каб быць бліжэй да лэйбла расійскага выканаўцы. Ён спрабаваў сустрэцца з Цімаці, ездзіў да яго ў Маскву з шампанскім, выпускаў трэкі прысвечаныя артысту. Але сустрэча з рэперам заставалася марай. У 2019 годзе падчас адкрыцця ў Мінску фірмовай бургернай Цімаці гродзенец ажыццявіў мару.


Не только Тимати, но и Иисус: гродненский рэпер Паша BlackStar меняет формат

«Мара спраўдзілася - ён заўважыў мяне». Гродзенец Паша BlackStar нарэшце сустрэўся з Цімаці
«Быў праведзены вельмі вялікі шлях і, як бачыце, мая мара спраўдзілася, — распавядае Павел. — Я вылучаўся з натоўпу, Цімаці заўважыў мяне адразу, ацаніў майку і пачаставаў бургерам. Мы з ім павіталіся, але вось здымак зрабіць не ўдалося з-за вялікай колькасці прыхільнікаў. Я вельмі шчаслівы, што ажыццявіў сваю мару. Што далей? Напэўна, буду спрабаваць арганізаваць канцэрт Цімаці ў Гродне. Мне здаецца, у начным клубе БАЗА або лядовым палацы будуць не супраць прыняць такога вядома артыста».


Гродненец, который ездил с шампанским к Тимати, теперь сам рэпер

«Мара спраўдзілася - ён заўважыў мяне». Гродзенец Паша BlackStar нарэшце сустрэўся з Цімаці

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life