Прадстаўнікоў рэгіёну ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання абралі сёння на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў Гродне, піша belta.by.

Гродзенская вобласць вызначыла сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі

Удзел у рабоце пасяджэння прынялі 365 дэпутатаў (69% ад агульнай колькасці), яно прызнана правамоцным. Вылучаліся восем кандыдатур, усе яны выбраны.

Усе кандыдаты ад Гродзенскай вобласці беспартыйныя. На пост сенатара вылучаліся першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы Алег Раманаў, старшыня СВК «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр Шышко, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, галоўны рэдактар ​​"Лідскай газеты" Кацярына Серафіновіч.

Таксама абралі дырэктарку Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіру Сароку, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктара Сняжыцкага, дырэктара Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігара Гедича, намесніка дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Валянціна Байко.

Гродзенская вобласць вызначыла сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі

Вынікі тайнага галасавання былі зацверджаны ўдзельнікамі паседжання. Вынікі выбараў плануецца падвесці 12 лістапада на пасяджэнні ЦВК.