Урад дапрацаваў праект указа па збіранні дзяржпошліны за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас дапоўніў інфармацыю аб праекце ў самым праблемным пытанні - кантролі аплаты дзяржпошліны. Паводле яго слоў, ён ляжа на камеры — як і было запланавана раней, піша onliner.by.

Пасля дапрацоўкі праграмнага забеспячэння кожны нумар будзе аўтаматычна трапляць у базу і спраўджвацца, выплачаны збор ці не. «Паводле ацэнак спецыялістаў, калі б усе ўдзельнікі руху плацілі грошы ў дарожны фонд, то ён фармаваўся бы на 50% больш, чым цяпер. Гэта павялічыла б аб’ёмы рамонту дарог», — сказаў прэм’ер-міністр.

У верасні агучылі, што праект заходзіць на другі круг (пасля неўвядзення ў красавіку 2019 году), і ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду.


Палічылі, колькі збяруць дарожнага збору і якую частку атрымае Гродна


Урад Беларусі прапанавала прызначыць зніжку ў памеры 20% для тых, хто аплаціць дарожны збор адразу на год, перадае belta.by.