Стань сваім у свеце медыя. У Гродне набіраюць у Школу сучаснай журналістыкі

Тых, хто любіць стасавацца, піша тэксты, хоча паступіць на журфак, уладкавацца на працу ў рэдакцыю — запрашаюць запісвацца ў Школу сучаснай журналістыкі.

У Гродне стартаваў 21-ы набор у Школу сучаснай журналістыкі для пачаткоўцаў. Школа працуе ў Гродне з 1997 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 420 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі.

Сёлета выпускнікі Школы сучаснай журналістыкі паступілі бясплатна на факультэты журналістыкі ва ўніверсітэты Санкт-Пецярбурга, Мінска, а таксама са стыпендыяй ў Варшаўскі ўніверсітэт.

Заняткі ў Школе пачнуцца ўжо ў канцы лістапада.

Чаму там вучаць

  • граматна пісаць для розных платформаў;
  • складаць загалоўкі, шукаць фокус, прыкметны для чытачоў;
  • знаходзіць тэмы і навіны для СМІ;
  • прасоўваць артыкулы ў інтэрнэце;
  • браць інтэрв'ю;
  • рабіць рэпартажы;
  • асновам стварэння фота, відэасюжэтаў;
  • ствараць мультымедыйныя праекты;
  • правяраць факты.

На 5 месяцаў там створаць вучэбную рэдакцыю, дзе можна будзе рэалізаваць свае медыя-праекты, публікаваць ўласныя матэрыялы, пазнаёміцца з лідарамі меркаванняў, селебраці, вядомымі журналістамі.

Выкладчыкі ШСЖ — паспяховыя журналісты-прафесіяналы з вядучых медыя з Беларусі, Польшчы і Літвы, а таксама вядомыя блогеры.

Для каго

Школа падыходзіць для выпускнікоў школ і ВНУ, маладых спецыялістаў. Усіх, хто хоча атрымаць новую прафесію, звязаную з медыя, паступіць на журфак ці проста пісаць трапныя тэксты і рабіць яркія і жывыя старонкі ў сацсетках.

Заняткі праводзяцца ў выглядзе трэнінгаў (2 гадзіны) і інтэнсіву (4 гадзіны). У перапынках паміж заняткамі - персанальныя кансультацыі трэнераў.

Курс працягнецца да траўня 2020 года і разлічаны на 45 гадзін.

Заняткі будуць праводзіцца па аўторках (пачатак у 18.30) і нядзелях (пачатак у 15.00).

Адрас заняткаў: г. Гродна, вул. Ціміразева 10/1, бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі».

Запісацца можна, запоўніўшы анкету да 20 лістапада.

Кошт навучання за ўвесь курс — 50 рублёў. Магчымая аплата ў некалькі этапаў.

Арганізатары:

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці Сектар».

Больш інфармацыі па тэлефоне: +375 33 634 10 41 або па эл.пошта edustudio.hrodna@gmail.com

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025